Перайсьці да зьместу

Skrillex

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Соні Джон Мур
Sonny John Moore
Дата нараджэньня 15 студзеня 1988
Месца нараджэньня Лос-Анджэлес, ЗША
Грамадзянства ЗША
Прафэсія музыкант, прадусар, дыджэй
Гады дзейнасьці 2002 — цяпер
Псэўданімы Skrillex / Macas
Сябра ў From First To Last[d], Jack Ü[d] і Dog Blood[d]
Жанры Dubstep
гаўс
пост-гардкор
мэталкор
Інструмэнты гітара, голас[d] і сынтэзатар
Псэўданімы Sonny, Twipz, Skrillex
Гурты From First to Last
Лэйблы Big Beat, Mau5trap, OWSLA
Узнагароды
Сайт skrillex.com

Соні Джон Мур (анг. Sonny John Moore, нарадзіўся 15 студзеня 1988 году ў Лос-Анджэлесе, ЗША), больш вядомы пад псэўданімам Skrillex — амэрыканскі прадусар, музыка і сьпявак, колішні фронтмэн гурту From First to Last.

Музычная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музычную сольную кар’еру пачаў у 2004 годзе, далучыўшыся да амэрыканскага пост-гардкор гурту From First to Last. У ім Мур запісаў 3 студыйных альбомы. У 2007 годзе працягнуў сольную кар’еру. Сваё першае сольнае турнэ пачаў напрыканцы гэтага ж году. Пазьней удзельнічаў у альтэрнатыўным прэс-туры ў падтрымку гуртаў All Time Low і The Rocket Summer.

У 2009 годзе адбыўся рэліз новага альбому, пасьля якога Мур плянаваў запісаць свой першы дэбютны студыйны альбом з прадусарам Ноем Шэйнам. Але стварэньне альбому Мур неўзабаве скончыў, пачаўшы выступаць пад псэўданімам Skrillex.

Потым на сваёй старонцы ў MySpace Мур выклаў для вольнага пампаваньня свой новы трэк, а пазьней, у 20102011 гадох — тры іншых новых трэкі. На гэты пэрыяд прыпадае росквіт камэрцыйнага посьпеху Мура.

30 лістапада 2011 году Мур быў 5 разоў намінаваны на прэмію Грэмі[1], стаўшы пераможцам у трох намінацыях. У сьнежні Мур быў намінаваны на глядацкае апытаньне тэлеканалу ВВС і прэмію тэлеканалу MTV «Электронны танцавальны музычны артыст году».

Skrillexсховішча мультымэдыйных матэрыялаў