Сэкстант (сузор’е)
Сэкстант | |
Лацінская назва | Sextans |
---|---|
· у родным склоне | Sextantis |
· скарот | Sex |
Простае ўзьняцьцё | 10г |
Схіленьне | 0° |
Квадрант | SQ2 |
Плошча | 314 кв. гр. (47-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 28 |
Зорак з плянэтамі | 5 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 5 |
Найярчэйшая зорка | α Sex (4,49m) |
Найбліжэйшая зорка | LHS 292 (14,80 сьв. г., 4,54 пк) |
Аб’екты Мэсье | 0 |
Мэтэорныя патокі | Сэкстантыды |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +80° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу красавіка. |
Сэкста́нт (па-лацінску: Sextans, Sex) — невялікае экватарыяльнае сузор’е, створанае ў 1687 годзе Янам Гэвэліем у гонар сэкстанта — астранамічнага інструмэнта, якім ён часта карыстаўся ў сваіх назіраньнях.
Адметнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сузор’е Сэкстант займае даволі цёмную частку неба, якая ня мае моцнай канцэнтрацыі яскравых аб’ектаў. Адзінай зоркай з больш як пятай зорнай велічынёй зьяўляецца α Сэкстанта з зорнай велічынёй 4,49m. У сузор’і маецца колькі падвойных зорак, у тым ліку γ, 35 і 40 Сэкстанта. Таксама ёсьць некалькі адметных зьменных зорак, як то β, 25, 23 Сэкстанта і LHS 292. Адзіным вартым увагі аб’ектам глыбокага космасу зьяўляецца NGC 3115 — павернутая да нас плоскасьцю лінзападобная галяктыка. Побач з Сэкстантам праходзіць экліптыка, дзякуючы чаму Месяц і некаторыя плянэты, здараецца, праходзяць праз сузор’е.
Сэкстант B — карлікавая няправільная галяктыка зорнай велічыні 6,6, ляжыць за 4,3млн сьв. гадоў ад Зямлі, уваходзіць у Мясцовую групу галяктык.[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Levy, David H. Deep Sky Objects. — Prometheus Books, 2005. — ISBN 1-59102-361-0
- Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4
|