Перайсьці да зьместу

Рамадан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Упрыгожаны ілюмінацыяй Блакітны мячэт Стамбула

Рамада́н (па-арабску: رمضان‎, абджадзія 1091) або Рамазан (па-турэцку: Ramazan) — дзявяты месяц мусульманскага (месяцовага) календара. У адпаведнасьці з адным зь пяці слупоў ісламу на працягу месяца Рамадан прававерныя мусульмане павінны пасьціць ад наступу ранішняга намазу (Фаджр, які адбываецца на досьвітку) да наступу вячэрняга намазу (Магрыб, які адбываецца з захадам сонца).

Пост таксама называецца «Рамадан», як і назва месяца. У цюркскіх мовах больш распаўсюджана назва Ураза.