Марсэль
Марсэль | |||||
франц. Marseille | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 600 да н. э. | ||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Праванс-Альпы-Лазурны бераг | ||||
Дэпартамэнт: | Буш-дзю-Рон | ||||
Кіраўнік: | Бэнуа Паян[d] | ||||
Плошча: | 240,62 км² | ||||
Вышыня: | 6 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2021) | |||||
колькасьць: | 873 076 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3628,44 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 491, 496 | ||||
Паштовыя індэксы: | 13001—13016 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°17′48″ пн. ш. 5°22′35″ у. д. / 43.29667° пн. ш. 5.37639° у. д.Каардынаты: 43°17′48″ пн. ш. 5°22′35″ у. д. / 43.29667° пн. ш. 5.37639° у. д. | ||||
Марсэль | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.mairie-marseille.fr |
Марсэль (па-француску: Marseille, maʁsɛj, мясцовае вымаўленьне [mɑχˈsɛjɐ]; па-аксытанску: Marselha, maʀˈsejɔ, maʀˈsijɔ) — горад у Францыі на ўзьбярэжжы Міжземнага мора. Адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Буш-дзю-Рон рэгіёну Праванс-Альпы-Лазурны бераг. Разьмешчаны на беразе Ліёнскага заліву, паблізу вусьця ракі Роны, зь якой горад зьвязаны каналам. На 2021 год насельніцтва гораду складала 873 076 чалавек — другі паводле колькасьці насельніцтва горад Францыі. Насельніцтва Марсэльскай аглямэрацыі складала 1 625 845 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны каля 600 да н. э. факейцамі — грэкамі з Малой Азіі — і зваўся тады горад «Масалія» (грэц. Μασσαλία).
Паводле мясцовай легенды гісторыя гораду пачалася як гісторыя каханьня Жыптыс, дачкі караля Нана племені лігурыйцаў, і грэка Протыса: грэкі высадзіліся на бераг Праванса ў той момант, калі кароль Нан задумаў выдаць замуж сваю дачку. Для гэтага ён склікаў баль, на якім Жыптыс абрала б сабе жаніха. Менавіта грэку Протысу працягнула яна свой кубак зь віном. Пара атрымала ў якасьці вясельнага падарунку частку ўзьбярэжжа, на якім яны і заснавалі горад, названы Масалія.
Масалія паступова станавілася буйным квітнеючым гандлёвым горадам са шматлікімі гандлёвымі факторыямі па ўзьбярэжжы Міжземнага мора й уверх па Роне (цяперашнія Ніцца, Антыб, Арль, Авіньён).
Доўгі час незалежная рэспубліка была хаўрусьнікам старажытнага Рыма й нярэдка зьвярталася да ягонай апэцы для абароны сваіх гандлёвых інтарэсаў ад умяшаньняў мясцовых плямёнаў. Але падчас канфлікту Цэзара з Пампэем Вялікім у I стагодзьдзі да н. э. Масалія падтрымала апошняга й была разбурана войскамі Цэзара, горад пазбавілі гандлёвых факторыяў і флёту. Хоць горад захаваў сваю незалежнасьць, але ягоны ўплыў адчувальна зьнізіўся. Марсэль адрадзіўся толькі ў X стагодзьдзі дзякуючы герцагу Праванса.
Крыжовыя паходы спрыялі росту гандлёвага значэньня Марсэля, які стаў з тых часоў важным транзытным портам. У 1481 годзе горад разам з Правансам увайшоў у склад Францускага каралеўства. У 1720—1722 гадох ад эпідэміі бубонай чумы, па розных ацэнках, з 90-тысячнага насельніцтва гораду загінула ад 40 тыс. да 64 тыс. чалавек[1].
У гады Вялікай францускай рэвалюцыі Марсэль падтрымаў рэспубліканцаў, і гімн Францыі стаў называцца «Марсэльезай». Падчас Другой сусьветнай вайны Марсэль быў адным з найбуйнейшых цэнтраў супраціву.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У горадзе знаходзіцца стадыён «Вэлядром», які зьяўляецца хатняй арэнай францускага футбольнага клюбу «Алімпік».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Очерки истории чумы». Супотницкий М. В., Супотницкая Н. С. В 2 кн. — М.: Вузовская книга, 2006