Перайсьці да зьместу

Джуліян Барнз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джуліян Барнз
Julian Patrick Barnes
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Джуліян Патрык Барнз
Псэўданімы Дэн Кавана
Нарадзіўся 19 студзеня 1946
Лэстэр, Ангельшчына
Сужэнец Пэт Кавана[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, раманіст
Гады творчасьці 1977 — наш час
Кірунак постмадэрнізм
Жанр раман
Мова ангельская мова[1]
Прэміі Эўрапейская літаратурная прэмія (2004),
Букераўская прэмія (2011)
Узнагароды
Афіцыйны сайт

Джу́ліян Барнз (па-ангельску: Julian Barnes; нарадзіўся 19 студзеня 1946[2], Лэстэр, Ангельшчына) — ангельскі пісьменьнік, эсэіст, літаратурны крытык, адзін з бачных прадстаўнікоў літаратуры постмадэрнізму. Ляўрэат Букераўскай прэміі за 2011 год[3].

Біяграфія й творчасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джуліян Барнз нарадзіўся ў Лэстэры (Ангельшчына) 19 студзеня 1946 году. Ён атрымаў адукацыю ў Школе Лёнданскага Сіці з 1957 да 1964 год. Пасьля заканчэньня школы ён паступае ў каледж «Магдалена» Оксфардзкага ўнівэрсытэту. Скончвае яго Ў 1968 годзе з адзнакаю па катэдры сучасных заходнеэўрапейскіх моваў. Пасьля гэтага працаваў лексыкографам для Оксфардзкага ангельскага дадатку Слоўніка на працягу трох гадоў. У 1977 годзе Барнз пачаў працаваць рэцэнзэнтам і літаратурным рэдактарам для New Statesmen і New Review. З 1979 да 1986 году ён працаваў тэлекрытыкам, спачатку для New Statesmen і затым для the Observer.

Першымі літаратурным досьведам сталі дэтэктыўныя аповеды, якія Барнз публікаваў пад псэўданімам Дэн Кавана. Пасьля шэрагу публікацыяў у літаратурных альманахах — надрукаваў свой першы раман «Мэтралэнд», як узнагароджаны прэміяй Самэрсэта Моэма. Раман распавядае пра лёс пакаленьня бунтароў і нігілістаў 60-х гадоў.

Раман «Гісторыя сьвету ў 10½ частках» (1989) зьявіўся сапраўднай падзеяй у літаратуры. Напісаны ў жанры антыўтопіі, раман шукае адказы на шэраг філязофскіх пытаньняў пра сутнасьць чалавека, пра яго мінулае, сапраўднае й будучае.

Сярод твораў Барнза ёсьць навэлы пра каханьне, напрыклад «Да таго, як яна сустрэла мяне», «Каханьне й гэтак далей». Раман «Чыюк Флабэра» ўяўляе сабою цікавае дасьледаваньне пра ролю аўтара ў творчым працэсе.

Джуліян Барнз стаў героем кнігі «Дзёньнік Брыджэт Джонз», дзе ён быў прадстаўлены рафінаваным інтэлектуалам, які холадна ўзвышаецца над ардынарнасьцю.

Барнз тройчы за сваю творчую кар’еру трапляў у шортаў-ліст Букераўскай прэміі. Характэрна, што некаторыя расейскія выдавецтвы ня першы год хібна ўяўляюць Барнза як ляўрэата гэтай прэміі. У 2005 годзе на сушуканьне Букера быў высунуты раман «Артур і Джордж». Ангельскія букмэкеры лічылі Барнза фаварытам, аднак стаць пераможцам яму было не наканавана.

  • Прэмія Самэрсэта Моэма (Somerset Maugham Award), 1981, за раман «Мэтралэнд»
  • Geoffrey Faber Memorial Prize, 1985, за раман «Чыюк Флабэра»
  • E. M. Forster Award, 1986
  • Prix Médicis, 1986, за раман «Чыюк Флабэра»
  • Chevalier of the Ordre des Arts et des Lettres, 1988
  • Prix Femina Étranger, 1992, за раман «Як усё было»
  • Shakespeare Prize, 1993
  • Officer of the Ordre des Arts et des Lettres, 1995
  • Аўстрыйскай дзяржаўнай прэміі па эўрапейскай літаратуры (Austrian State Prize for European Literature), 2004
  • Commander of the Ordre des Arts et des Lettres, 2004
  • 1980 «Мэтралэнд» (Metroland)
  • 1982 Да таго, як яна мяне сустрэла (Before She Met Me)
  • 1984 «Чыюк Флабэра» (Flaubert’s Parrot)
  • 1986 «Гледзячы на сонца» (Staring at the Sun)
  • 1989 «Гісторыя сьвету ў 10½ частках» (A History of the World in 10½ Chapters)
  • 1991 «Як усё было» (Talking it Over)
  • 1992 «Дзікабраз» (The Porcupine)
  • 1996 «Па той бок Ля-Манша» (Cross Channel) — аповеды
  • 1998 «Ангельшчына, Ангельшчына» (England, England)
  • 2000 «Каханьне й гэтак далей» (Love, Etc.)
  • 2004 «Лімонны стол» (The Lemon Table) — аповеды
  • 2005 «Артур і Джордж» (Arthur & George)
  • 2008 «Няма чаго баяцца» (Nothing to Be Frightened Of) — мэмуары
  • 2008 «Усходні вецер» (East Wind) — аповеды
  • 2011 «Пульс» (Pulse) — аповеды
  • 2011 «Адчуваньне канца» (The Sense of an Ending)

Пад псэўданімам Дэн Кавана

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 1980 «Дафі» (Duffy)
  • 1981 «Флідл Сіці» (Fiddle City)
  • 1985 «Падвяргаючыся нападкам» (Putting the Boot In)
  • 1987 «Паходзячы на сабак» (Going to the Dogs)

Дакумэнтальная проза

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 1995 «Лісты зь Лёндану» (Letters from London)
  • 2002 «Хачу заявіць» (Something to Declare)
  • 2003 «Пэдант на кухні» (The Pedant in the Kitchen)