Астана (футбольны клюб)
Астана | |
Поўная назва | «Астана» футбол клубы |
---|---|
Заснаваны | 2009 |
Горад | Астана, Казахстан |
Стадыён |
Астана Арэна Умяшчальнасьць: 30 254 |
Кіраўнік | Самурык-Казына |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга |
· 2024 | 2 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Астана» (па-казаску: Астана) — казаскі футбольны клюб з Астаны. Заснаваны ў 2009 годзе, і першапачаткова меў назву «Лякаматыў» да 2011 году[2]. 7-разовы чэмпіён Казахстану (2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2022), трохразовы ўладальнік Кубка Казахстану (2010, 2012, 2016). Свае матчы каманда ладзіць на стадыёне Астана Арэна. Клюб ёсьць часткай прэзыдэнцкай асацыяцыі, якая падтрымліваецца Сувэрэнным фондам багацьця Самурык-Казына[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб паўстаў 27 сьнежня 2008 году, калі алмацінскія клюбы «Мэгаспорт» і «Алма-Ата» вырашылі аб’яднацца ў адзіны клюб[4]. Першай назвай стаў «Лякаматыў», бо першым генэральным спонсарам утварэньня сталася Нацыянальная чыгуначная кампанія Казахстану[4]. Адразу ж зьявілася ідэя пераезду ў Астану, бо на той момант у казаскай сталіцы будаваўся нацыянальны стадыён[4]. Першым галоўным трэнэрам «Астаны» стаў Вахід Масудаў. Ад пачатку клюб атрымаў добры бюджэт, дзякуючы чаму здолеў прыцягнуць у свае шэрагі расейскіх футбалістаў Андрэя Ціханава і Ягора Цітова[5], а таксама ўзбэцкага галеадора з кіеўскага «Дынама» Максіма Шацкіх[6]. Зь першага ж сэзону 2009 году «Лякаматыў» стаўся аднім з асноўных фаварытаў, але фінішаваў толькі на другім радку, саступіўшы чэмпіёнскі тытул клюбу «Актобэ».
14 лістапада 2010 году футбалісты сталічнага клюбу, ачоленыя нямецкім трэнэрам Гольгерам Фахам, здабылі свой першы Кубак Казахстану[7]. Аднак, праз тое, што клюб на той час існаваў менш за тры гады, УЭФА адмовіў клюбу ва ўдзеле ў Лізе Эўропы[8]. Такім чынам, гэты эўрапейскі кубак у сэзоне 2011—2012 гадоў клюб быў вымушаны прапусьціць. 2 сакавіка 2011 году астанінскі клюб выгуляў «Табол» зь лікам 2:1 і здабыў Супэркубак Казахстану[9]. У 2012 годзе Міраслаў Бэранек здабыў для «Астаны» другі кубак краіны[10] . У ліпені 2013 году клюб, нарэшце, дэбютаваў у Эўропе, згуляўшы ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Эўропы супраць баўгарскага «Боцева». «Астана» двойчы трывала паразу, то бок 0:1 у хатнім матчы і 0:5 у гасьцях. 4 ліпеня 2013 году «Астана» афіцыйна далучылася да навастворанага прэзыдэнцкага спартовага клюбу, якая падтрымліваецца Сувэрэнным фондам багацьця Самурык-Казына, каб аб’яднаць асноўныя спартовыя каманды ў Астане[11].
Запрасіўшы на пасаду галоўнага трэнэра «Боцева», «Астана» даволі пасьпяхова правяла эўрапейскую кампанію сэзону 2014—2015 гадоў. У першым раўндзе Лігі Эўропы казаскі клюб выгуляў армянскі «Пюнік» з агульным лікам 6:1 паводле вынікаў двубою. У наступным раўндзе «Астана» выбіла тэль-авіўскі «Гапаэль» зь лікам 3:1, дзякуючы пераканаўчай перамозе ў хатнім матчы. У трэцім раўндзе быў пеораможаны швэдзкі АІК з агульным лікам 4:1. Толькі ў раўндзе плэй-оф «Астана» быў спынены гішпанскім «Вільярэалам»[12]. 1 лістапада 2014 году «Астана» ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Казахстанам, выгуляўшы ў хатнім матчы «Кайсар» зь лікам 3:0[13].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.transfermarkt.com/fc-astana/mitarbeiterhistorie/verein/22220
- ^ «ФК „Локомотив“ переименован в ФК „Астана“». FC Astana.
- ^ Ilyas Omarov (11.03.2011). «Astana Presidential Sports Club launched». The Astana Times.
- ^ а б в «В Казахстане создан новый футбольный клуб „Локомотив“». Kaz Inform.
- ^ Mikhail Kozachkov (2.05.2009). «Tikhonov and Titov happy in Kazakhstan». UEFA.
- ^ Mikhail Kozachkov (22.06.2009). «Shatskikh aiming to go far with Lokomotiv». UEFA.
- ^ Mikhail Kozachkov (14.11.2010). «Lokomotiv win Kazakh Cup for first time». UEFA.
- ^ «The European Club Footballing Landscape; Club Licensing Benchmarking Report Financial Year 2010». UEFA.
- ^ Mikhail Kozachkov (4.03.2011). «Lokomotiv Astana ready for Kazakh openers». UEFA.
- ^ «Astana FC is going to replace Beranek». TengriNews.
- ^ «In Astana, there was presented a new multi-sport club „Astana“». Samruk-Kazyna.
- ^ «Villarreal devastate FC Astana in UEFA Europa League play-offs». Kaz Inform.
- ^ Aidyn Kozhakhmetov (1.11.2014). «Astana celebrating winning first Kazakh title». UEFA.