Апошняя міля
«Апошняя міля» — тэлекамунікацыйны канал, які непасрэдна зьвязвае кліента і правайдэра. Больш за ўсё тэрмін ужываецца ў тэлекамунікацыйнай сфэры (Інтэрнэт, тэлевізійныя кабэльныя сеткі і г. д.). На самой справе, адлегласьць гэтага каналу не абавязкова роўная мілі, асабліва ў аддаленай мясцовасьці (вёскі). Часам сустракаецца выраз апошні кілямэтар, але ён ня гэтак распаўсюджаны, як апошняя міля.
Вырашэньне праблемы «апошняй мілі» зьяўляецца адной з галоўнай задач апэратараў сувязі, для гэтага выкарыстоўваюцца болей сучасныя і эфэктыўныя тэхналёгіі. Адным з выйсьцяў, замест пракладваньня дарагіх і фізычна складаных у стварэньні дротавых сетак, зьяўляецца выкарыстаньне бяздротавых сетак (WiMAX), ці празь лініі электраперадач (BPL).
Існуючыя спосабы прадстаўленьня апошняй мілі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дротавыя сыстэмы (у тым ліку оптавалакно)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дротавыя сыстэмы ўяўляюць сабой сыстэмы перадачы інфармацыі па дротах. Праблемай зьяўляецца пасьлядоўнае затуханьне сыгналу, і, калі ня ладзіць узмацняльнікі праз пэўныя адлегласьці, гэта прыводзіць да ўтварэньня абмежаваньня на адлегласьць.
Лякальныя вылічальныя сеткі (LAN)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Звычайна лякальныя сеткі ладзяцца на аснове медных кааксыяльных кабэляў ці вітой пары. Звычайна падобныя сеткі дзейнічаюць на хуткасьці перадачы 100 МБіт/с, але новыя пратаколы дазваляюць хуткасьць перадачы інфармацыі да 1000 МБіт/с. Праблема крыецца ў абмежаваньні на адлегласьць кабэлю з-за хуткага затуханьня сыгналу пасьля 800 мэтраў.[1] Нізкаякасныя кабэлі таксама могуць падвяргацца наводкам ад электрамагнітнага выпраменьваньня вонкавых прыладаў і кабэляў, што гэтакім жа чынам спрыяе затуханьню сыгнала.
Аптычнае валакно
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аптычнае валакно дазваляе перадаваць вялікія аб'ёмы інфармацыі на вялікія адлегласьці, што забясьпечвае сучасныя патрэбы карыстальнікаў сетак.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |