Іртыш
Выгляд
Іртыш | |
па-расейску: Иртыш, па-казаску: Ертіс | |
Іртыш у Омску | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Мангольскі Алтай[d] |
Вусьце | Об |
Краіны басэйну | Казастан, Расея, Кітай |
Вобласьці | Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра |
Даўжыня | 4248 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 3000 м³/с |
Плошча басэйну | 1 643 000 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,03 м/км |
Месцазнаходжаньне | |
Асноўныя прытокі | |
Правыя | Ішым |
Іртыш (па-расейску: Иртыш, па-казаску: Ертіс) — рака, левы і галоўны прыток Обу. Даўжыня — 4248 км (даўжэй за сам Об). Разам яны складаюць самую даўгую раку ў Расеі, другую паводле даўжыні ў Азіі і сёмую ў сьвеце (5410 км). Іртыш — найдаўжэйшы прыток у сьвеце (сярод рэк, што не ўпадаюць у мора ці акіян). Іртыш цячэ праз тэрыторыі Расеі (2010 км), Казахстану (1700 км) да КНР (525 км), упадае ў Об каля Ханты-Мансійску. Выкарыстоўваецца для арашэньня. 3 ГЭС. Канал Іртыш-Караганда. Левыя прытокі: Вагай, Табол, Конда, Оша, правыя прытокі — Ішым, Ульба, Уба, Бухтарма, Тара, Уй, Ом, Туртас, Дзям’янка, Шыш, Туй, Нарым, Калжыр, Курчум ды іншыя. На рацэ разьмешчанае прэснае возера Зайсан плошчай 1810 км².