3 снежня 2024, aўторак, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лістападзе гэтага года расейскае войска панесла рэкордныя страты

7
У лістападзе гэтага года расейскае войска панесла рэкордныя страты

Такога не было з пачатку вайны.

Цягам лістапада 2024 года расейскае акупацыйнае войска панесла рэкордныя страты з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. За месяц страты асабовага складу УС РФ склалі 45 720 вайскоўцаў, што параўнальна з колькасцю больш як трох мотастралковых дывізій наземных войскаў РФ.

Таксама ў лістападзе быў пабіты рэкорд дзённых страт ворага - за 24 гадзіны было ліквідавана 2 030 акупантаў. Пра гэта паведамляе «Обозреватель» са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны Украіны.

Варта адзначыць, што гаворка ідзе не толькі пра беззваротныя, але і пра санітарныя страты пуцінскага войска. Са звестак Генеральнага штаба УСУ, у лістападзе на працягу аднаго дня ўкраінскія вайскоўцы знішчылі і паранілі 2 030 варожых жаўнераў.

Акрамя таго, расейскае войска працягвае несці каласальныя страты вайсковай тэхнікі і ўзбраення. За лістапад пуцінскія войскі страцілі 307 танкаў. Гэты паказчык стаў самым высокім за ўсю восень (у верасні быў знішчаны або падбіты 291 варожы танк, у кастрычніку – 279).

Ва ўкраінскім абаронным ведамстве падкрэслілі, што ў расейскім танкавым батальёне 31 машына, таму за апошні месяц восені 2024 года расейскія акупанты страціла знішчанымі і падбітымі амаль 10 танкавых батальёнаў. Таксама ў Мінабароны Украіны падкрэслілі, што прыкладны кошт такой колькасці тэхнікі эквівалентны 450 мільёнам даляраў ЗША.

Акрамя танкаў вораг у лістападзе страціў сотні адзінак іншай вайсковай тэхнікі. У выніку актыўнай баявой працы ваяроў Сіл абароны ў лістападзе 2024 года было знішчана 899 варожых баявых браняваных машын, што эквівалентна колькасці ББМ амаль чатырох мотастралковых дывізій. Такая колькасць баявых браняваных машын каштавала бюджэту краіны-агрэсара прыблізна не менш за 500 млн даляраў ЗША.

Таксама расейскія акупанты панеслі ў лістападзе велізарныя страты адзінкі артылерыйскіх сродкаў. У мінулым месяцы ўкраінскія ваяры пабілі 884 артылерыйскіх сістэм расейцаў. У цэлым украінскія абаронцы пазбавілі магчымасці весці баявыя дзеянні 49 артдывізіёнаў. Кошт такой колькасці артустановак складае амаль 700 мільёнаў даляраў.

Калі казаць пра сумарныя страты ворага ва ўзбраенні і тэхніцы ў лістападзе 2024 года, то іх прыблізны кошт складае больш за 3 мільярды даляраў ЗША.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках