Sun Microsystems
Sun Microsystems | |
---|---|
англ.: Sun Microsystems | |
Тып | карпарацыя[d] |
Лістынг на біржы | NASDAQ: SUNW |
Заснаванне | 24 лютага 1982 |
Скасавана | 2010 |
Прычына скасавання | Паглынутая Oracle |
Заснавальнікі | Vinod Khosla[d], Andy Bechtolsheim[d], Біл Джой[d] і Scott McNealy[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | вылічальная тэхніка[d] і распрацоўка праграмнага забеспячэння[d] |
Прадукцыя | сервер, workstation[d], апаратнае забеспячэнне і праграмнае забеспячэнне[1] |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Oracle |
Даччыныя кампаніі | Storage Technology Corporation[d] |
Сайт | sun.com (англ.) |
«Sun Microsystems» — амерыканская карпарацыя, вытворца камп’ютараў, камп’ютарных кампанентаў, праграмнага забеспячэння і паслуг інфармацыйных тэхналогій, заснаваная 24 лютага 1982 года. У перыяд з красавіка 2009 года па студзень 2010 года была паглынута карпарацыяй «Oracle». Штаб-кватэра кампаніі знаходзілася ў Санта-Клара, Каліфорнія.
Прадукцыя кампаніі ўключае серверы і рабочыя станцыі на аснове працэсара SPARC уласнай распрацоўкі, а таксама на працэсарах AMD Opteron і Intel Xeon; сістэмы захоўвання дадзеных; і набор праграмных прадуктаў, што ўключае аперацыйную сістэму «Solaris», сродкі распрацоўкі, праграмнае забеспячэнне для інфраструктуры WWW і праграмы кіравання ідэнтыфікацыяй. Акрамя таго, сярод вядомых прадуктаў — платформа Java і сеткавая файлавая сістэма (Network File System, NFS).
Кампанія Sun — папулярызатар адкрытых сістэм увогуле, у тым ліку Unix, а таксама адзін з буйнейшых укладальнікаў у праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ National Software Reference Library
Sun Microsystems на Вікісховішчы |