Перайсці да зместу

Федэральны прэзідэнт Аўстрыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Прэзідэнт Аўстрыі)
Федэральны прэзідэнт Аўстрыі
Österreichischer Bundespräsident
Дзяржаўны сцяг Аўстрыі
Дзяржаўны сцяг Аўстрыі

Пасаду займае
Аляксандр Ван дэр Бэлен
з 2017
Узначальвае
Форма звароту Спадар прэзідэнт (Herr Präsident)
Афіцыйная рэзідэнцыя Леапольдынскае крыло імператарскага палаца Хофбург
Прызначаецца абіраецца (Усеагульныя выбары)
Тэрмін паўнамоцтваў 6 гадоў, не больш за 2 тэрміна
Пасада з’явілася 1919
Першы на пасадзе Карл Зейц
Сайт bundespraesident.at

Федэральны прэзідэнт Аўстрыі (ням.: Österreichischer Bundespräsident) — федэральны кіраўнік аўстрыйскай дзяржавы. Хоць тэарэтычна ён мае вялікія канстытуцыйныя паўнамоцтвы, на практыцы дзейнічае, па большай частцы, толькі ў якасці цырыманіяльнага прадстаўніка. Прэзідэнт Аўстрыі абіраецца напрамую на ўсеагульных выбарах раз у шэсць гадоў. Офісы прэзідэнта знаходзяцца ў Леапольдынскам крыле імператарскага палаца Хофбург у Вене.

Многія былыя прэзідэнты набылі велізарную папулярнасць падчас знаходжання на пасадзе, і ніводны з прэзідэнтаў ніколі не прайграваў выбары, балатуючыся на другі тэрмін, аднак Курт Вальдхайм, які стаў прэзідэнтам у 1986 годзе, адмовіўся балатавацца на другі тэрмін у 1992 годзе. Пяць прэзідэнтаў памерлі падчас знаходжання на пасадзе. З 2004 па 2016 год пасаду займаў сацыял-дэмакрат Хайнц Фішэр.