Перайсці да зместу

МЗКЦ-5002

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МЗКЦ-5002
Варыяцыя 2016 года.
Варыяцыя 2016 года.
Вытворца МЗКЦ
Месца вытворчасці Мінск, Беларусь
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МЗКЦ-5002 на Вікісховішчы

МЗКЦ-5002 — паўнапрываднае колавае 2-восевае шасі. Вырабляецца Мінскім заводам колавых цягачоў. На базе распрацоўкі створаны тактычны аўтамабіль МЗКЦ-500200.

Варыяцыя 2015 года.

Аўтамабіль быў створаны ў рамках праграмы «Застава-МЗКЦ». Двухвосевая мадэль распрацавана па замове Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь для замены ГАЗ-66 і ГАЗ-3308 і прадстаўлена на парадзе ў гонар Дня Незалежнасці 3 ліпеня 2013 года[1].

Выпрабаванні МЗКЦ-5002 у пагранічных часцях пачаліся ў 2013 годзе[1].

У лютым 2015 года першая партыя аўтамабіляў паступіла ў Дзяржпагранкамітэт з філіяла завода ў Лідзе[2].

У 2016 годзе шасі было дапрацавана, былі ўнесены невялікія змены ў канструкцыю[3].

Даўжыня машыны, па розных даных, складае 6000[4] або 7200[1] мм, вышыня — 2900 мм, шырыня — 2550 мм (дарожны габарыт), кліранс — 400 мм[4]-420 мм[1]. Маса падрыхтаванага аўтамабіля — 6,4 т, грузападымальнасць — 3 т, поўная маса — 9,4 т (раўнамерна размеркавана па дзвюх восях). Падвеска незалежная спружынная. Шыны абсталяваныя сістэмай цэнтральнай падпампоўкі[4].

На ўзбраенне Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь была прынятая мадыфікацыя з дызельным рухавіком Мінскага маторнага завода Д-245.30 магутнасцю 156 к. с.[1]; завод таксама можа камплектаваць аўтамабіль рухавіком ЯМЗ-53452 (215 к. с.)[4].

Кабіна двухмесцавая каркасна-панэльная, адкідальная, абсталявана сістэмай ацяплення і кранштэйнамі для мацавання асабістай зброі. Грузавая платформа бартавая тэнтаваная, маюцца назіральныя вокны, вентыляцыйныя клапаны, адкідныя лаўкі, святлодыёднае асвятленне. Аўтамабіль можа перавозіць 21 чалавека[4].

  1. а б в г д Опытные образцы МЗКТ-5002 проходят государственные испытания в территориальных органах пограничной службы. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.
  2. Первая партия шасси МЗКТ-500200 была поставлена пограничникам Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.
  3. Шасси МЗКТ-500200 получило очередные улучшения. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.
  4. а б в г д МЗКТ-500200. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.