Перайсці да зместу

Леапольд I Габсбург

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леапольд I
Leopold I
Сцяг Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Сцяг
18 ліпеня 1658 — 5 мая 1705
Каранацыя 18 ліпеня 1658
Папярэднік Фердынанд III
Пераемнік Іосіф I
Сцяг Кароль Чэхіі Сцяг
9 ліпеня 1654 — 5 мая 1705
Папярэднік Фердынанд IV
Пераемнік Іосіф I
да 1658 — тытулярны кароль
Сцяг Кароль Венгрыі
9 ліпеня 1654 — 5 мая 1705
Папярэднік Фердынанд IV
Пераемнік Іосіф I
да 1658 — тытулярны кароль

Нараджэнне 9 чэрвеня 1640(1640-06-09)[1][2][…]
Смерць 5 мая 1705(1705-05-05)[1][2][…] (64 гады)
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Фердынанд III Габсбург
Маці Марыя Ганна Іспанская
Жонка Маргарыта Тэрэза Іспанская[5], Клаўдзія Фелісіта Аўстрыйская[d][5][6] і Элеанора Нойбургская[d][5]
Дзеці Марыя Антонія Аўстрыйская[d], Іосіф I Габсбург[7], Марыя Лізавета Аўстрыйская[d], Леапольд Іосіф Асўтрыйскі[d][8], Марыя Ганна Аўстрыйская[d], Марыя Тэрэза Аўстрыйская[d], Карл VI Габсбург[7], Марыя Магдалена Аўстрыйская[d], Фердынанд Венцэль Габсбург[d][8], Ёган Леапольд Габсбург[d][8], Марыя Ганна Габсбург[d][8], Ганна Марыя Габсбург[d][8], Марыя Язефа Габсбург[d][8], Крысціна Габсбург[d][8], Марыя Язефа Аўстрыйская[d][8] і Марыя Маргарыта Габсбург[d][8]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леапольд I (ням.: Leopold I.; 9 чэрвеня 1640 — 5 мая 1705) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 18 ліпеня 1658 года, кароль Венгрыі з 27 чэрвеня 1655 года[9], кароль Чэхіі з 14 верасня 1656 года[9], другі сын імператара Фердынанда III і Марыі Ганны Іспанскай.

Валадаранне Леапольда I адзначана вострым суперніцтвам з Людовікам XIV за гегемонію ў Еўропе. У яго кіраванне туркі беспаспяхова аблажылі Вену і было распачата вызваленне ад іх Венгрыі. У цэлым Леапольду ўдалося ўмацаваць імперыю, якая стаяла пасля Вестфальскага міру на грані развалу, што дазволіла ёй праіснаваць яшчэ стагоддзе[10].

Нарадзіўся 9 чэрвеня 1640 года, выхоўваўся спачатку ў езуітаў для прыняцця духоўнага сану, але пасля смерці старэйшага брата, Фердынанда (1654), стаў спадчыннікам аўстрыйскіх земляў і быў абвешчаны каралём венгерскім і чэшскім. Пасля смерці бацькі (1657) Леапольд I, нягледзячы на ўсе інтрыгі Людовіка XIV, які жадаў атрымаць імператарскую карону, быў абраны ў германскія імператары і каранаваны 18 ліпеня 1658 года дзякуючы садзейнічанню курфюрста Фрыдрыха-Вільгельма Брандэнбургскага.

Ён любіў і заахвочваў да заняткаў гісторыяй і прыродазнаўчымі навукамі, заступаўся за музыкантаў, быўшы сам таленавітым кампазітарам-аматарам, заснаваў універсітэты ў Інсбруку, Ольмюцы і Брэслау; Леапольдаўскае таварыства прыродазнаўцаў захоўвае яго імя. Пасля смерці эрцгерцага Жыгімонта Франца Цірольскага (1665) Леапольд I набыў графства Ціроль і выкупіў у Польшчы сілезскія княствы Опельн і Ратыбор, закладзеныя ёй Фердынандам III.

Яго знешняя палітыка праходзіла ва ўмовах суперніцтва з французскім каралём Людовікам XIV, які даводзіўся Леапольду стрыечным братам. Леапольд быў непрыгожы. Ён вельмі рэдка выязджаў за межы аўстрыйскіх уладанняў. Моцныя палітыкі доўга не затрымліваліся пры двары імператара. У 1670 годзе, магчыма пад уплывам сваёй першай жонкі-іспанкі, выгнаў яўрэяў з Вены[11].

Удзел у войнах

[правіць | правіць зыходнік]
Леапольд I

Нерашучы і схільны да дэпрэсій Леапольд I быў шчырым прыхільнікам міру, але акалічнасці ўцягнулі яго ў шматгадовыя войны. На прэсбургскім сойме яму ўдалося замацаваць за сабой Венгрыю, але яго крайняя няцерпнасць праявілася ў жорсткіх праследах венгерскіх кальвіністаў.

Разам з каралём польскім і курфюрстам брандэнбургскім ён браў удзел у вайне з Карлам X Шведскім і яго саюзнікам, Георгам Ракацы Сяміградскім. Умяшанне Турцыі ў смуты Сяміграддзя ўцягнула венскі двор у вайну з Портай. У 1663 годзе туркі ўварваліся ў Венгрыю, але былі разбіты генералам Раймундам Монтэкуколі ў бітве пры Сентгатхардзе (1664). Не скарыстаўшыся гэтай перамогай, імператар Вашварскім перамір’ем замацаваў за Портай Гросвардэйн і Нейгейзель.

Вайна неўзабаве аднавілася; пратэстанцкая нацыянальная партыя падняла мяцеж (1678—1682), і закліканыя ёю на дапамогу туркі ў 1683 годзе дашлі да Вены, якую трымалі ў аблозе з 14 ліпеня па 12 верасня. Ад разгрому Аўстрыя была выратавана толькі перамогай пры Каленбергу каля Вены (12 верасня 1683 года). Леапольд I перайшоў да наступальных дзеянняў, якія ўвянчаліся Карлавіцкім мірам.

З войнаў яго з Людовікам XIV першая (1672—1679) і другая (1688—1697) былі няўдалымі для Аўстрыі. Найбольш добрай для яе была трэцяя вайна — вайна за іспанскую спадчыну, у якой бітва пры Гохштэце была апошнім бліскучым трыумфам Леапольда I, вымушанага ў той жа час змагацца з новым паўстаннем венграў пад кіраўніцтвам Ферэнца II Ракацы.

У 1666 годзе Леапольд I ажаніўся з пляменніцай, іспанскай інфантай Маргарытай Тэрэзай (16511673), дачкой караля Філіпа IV і сваёй уласнай сястры Мар’яны Аўстрыйскай. З шасці дзяцей выжыла толькі адна дачка:

У 1673 годзе Леапольд ажаніўся з Клаўдзіяй Феліцытатай, эрцгерцагіні Аўстрыйскай (16531676). У іх нарадзіліся дзве дочкі, памерлі ў маленстве:

У 1676 годзе ён ажаніўся ў трэці раз з Элеанорай Нойбургскай (16551720), дачкой Філіпа Вільгельма Нойбургскага, з якой меў дзесяць дзяцей, з якіх выжылі сямёра:

Зноскі

  1. а б Dienst H. Leopold I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Leopold I von Österreich, Holy Roman Emperor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118571869 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118571869 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. а б в (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. https://data.matricula-online.eu/de/oesterreich/wien/01-hofburgpfarre/01%252C2-02/?pg=5
  7. а б Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
  8. а б в г д е ё ж з Lundy D. R. The Peerage
  9. а б Каранаваны ў гэты ж дзень.
  10. Шиндлинг А., Циглер В. Кайзеры: Священная Римская империя, Австрия, Германия. Ростов-на-Дону: «Феникс», 1997. С. 206.
  11. Шиндлинг А., Циглер В. Кайзеры. — Ростов-на-Дону: Феникс, 1997. — С. 204, 206, 215, 217. — ISBN 5-222-000222.

Надрукавана яго перапіска на італ. мове з патарам Марка д’Авіяна (Грац, 1878).

  • Baumstark, «Kaiser Leopold I» (Фрэйберг, 1873).
  • Scheichl, «L. I und die oesterreichische Politik 1667-68» (Лпц., 1888).
  • в сборнике Онкена — Erdmansdörffer, «Deutsche Geschichte 1648—1740» (Б., 1892-94).
  • Maria Goloubeva, The Glorification of Emperor Leopold I in Image, Spectacle and Text (Mainz, 2000) (Veröffentlichungen des Instituts für Europäische Geschichte. Abteilung für Universalgeschichte, 184).
  • Jutta Schumann, Die andere Sonne. Kaiserbild und Medienstrategien im Zeitalter Leopolds I (Berlin, 2003) (Colloquia Augustana, 17).
Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I  —  Лотар I Людовік II Карл II  —  Карл III  —    
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф  —  Людовік III  —  Берэнгар I  —  Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
    —  Атон III  —  Генрых II  —  Конрад II  —  Генрых III  —  Генрых IV  —  Генрых V  —  Лотар II  —    
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI  —  Атон IV  —  Фрыдрых II  —  Генрых VII  —  Людовік IV  —  Карл IV  —    
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI  —  Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі