Грузіны
Выгляд
Грузіны ქართველები Картвелы | |
Агульная колькасць | 5-7 мільёна |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Грузія: 3 661 173 Расія: 157 803 Украіна: 34 199 Азербайджан: 14 877 |
Мова | грузінская |
Рэлігія | Грузінская праваслаўная царква |
Блізкія этнічныя групы |
Грузіны, таксама картвелы (груз. ქართველები Картвелебі) — народ картвельскай групы, што жыве ў цэнтральнай і заходняй частках Закаўказзя і складаецца з наступных этнаграфічных груп:
- Картлійцы
- Кахетынцы
- Інгілойцы
- Пшавы
- Хэвсуры
- Тушынцы
- Махеўцы
- Мегрэлы
- Сваны
- Лазы
- Лечхумцы
- Рачвельцы
- Імерэтыны
- Гурыйцы
- Аджарцы.
Ужываюць грузінскую мову. Колькасць грузінаў у свеце больш за 6,8 млн, з якіх толькі каля 4 млн пражывае на тэрыторыі Грузіі (83 % насельніцтва краіны). Па неафіцыйных дадзеных у Расіі пражывае і працуе каля 1 млн грузінаў. Па афіцыйных — 198 тысяч (2002 г.).
У Турцыі — каля 1,5 млн грузінаў, у краінах Заходняй Еўропы і ЗША — больш за 200 тысяч, у Іране — 50 тысяч, на Украіне — больш за 34 тысячы.