Перайсці да зместу

Галія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галія
Выява
Кантынент Еўропа
Краіна
Галія (Францыя)
Галія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Насельнікі Галіі ў канцы 1 тысячагоддзя да н. э.

Галія (лац.: Gallia) — гістарычнай вобласць Еўропы, паміж ракой Рубікон, Апенінамі, ракой Макра (лац.: Macra, сучасная назва Магра), Міжземным морам, Пірэнеямі, Атлантычным акіянам, ракой Рэйн і Альпамі.

Назва рэгіёну паходзіць ад імя аднаго з найбуйнейшых кельцкіх плямёнаў (галы), якія засялялі гэтыя землі[1][2]. Таксама на поўначы жылі белгі, а на захаде аквітаны[3].

Пад словам «Галія» ў ранняй рымскай дзяржаве мелі на ўвазе дзве тэрыторыі, населеныя кельтамі:

  • Цызальпійская Галія — знаходзілася на поўначы Італіі (цяперашняя Паданская раўніна і паўднёвыя перадгор’і Альпаў), з яе кельты былі выцесненыя рана, а землі заселены рымлянамі і італікамі.
  • Трансальпійская Галія (гэта значыць — размешчаная за Альпамі) — прыблізна супадала з цяперашняй Францыяй. Пасля рымскай заваёвы тут пачалася каланізацыя рымскімі пасяленцамі з Італіі. З часам нашчадкі галаў не толькі сталі зваць сябе рымлянамі, але і згубілі сваю мову і цалкам перайшлі на вульгарную латынь[1][2].

Рымскі перыяд

[правіць | правіць зыходнік]

Галія ​​была далучана да метраполіі пасля непрацяглай, хоць і вельмі жорсткай барацьбы. Пасля падвергнулася раманізацыі, адмовілася ад сваёй старажытнай культуры і рэлігіі — друідызму, увабрала як станоўчае, так і адмоўнае з грэка-рымскай цывілізацыі[1][2].