Віднае (горад)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Віднае — горад у Расіі (да 1965 года — рабочы пасёлак Растаргуева), адміністрацыйны цэнтр Ленінскага раёна Маскоўскай вобласці і гарадскога паселішча Віднае. Адзін з гарадоў-спадарожнікаў Масквы.
Размешчаны на Цепластанскім ўзвышшы на рацэ Біцы (левы прыток ракі Пахры) за 4 км на поўдзень ад Масквы.
Горад мае радыяльную планіроўку, жылыя масівы аддзеленыя ад заводаў санітарна-ахоўнай зонай, падзелены чыгункай Павялецкага кірунку Маскоўскага-Курскага аддзялення МЧ і трасай М4 «Дон» на дзве часткі: усходнюю, забудаваную па гарадскім тыпе, і заходнюю, у мінулым дачны пасёлак Растаргуева, забудаваную па дачным тыпе.
У 2006 годзе заняў першае месца ў конкурсе «Самы добраўпарадкаваны горад Расіі» сярод паселішчаў з насельніцтвам менш за 100 000 чалавек.
Зноскі
- ↑ Таблица 2. Численность населения районов и городских населённых пунктов субъектов Российской Федерации. — Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года: Стат. сб./Росстат.. — Москва: ИИЦ «Статистика России», 2011. — С. 32 — 86. — 87 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віднае (горад)
- Сайт гарадской акругі Віднае