Арахналогія
Выгляд
Арахналогія (ад грэч. Ἀράχνη — «павук» і λόγος — «веды») — раздзел заалогіі беспазваночных, што вывучае арахнід (павукападобных). Назва навукі паходзіць ад міфа аб Арахне, якую багіня Афіна ператварыла ў павука.
У склад арахналогіі ўваходзяць аранеалогія — навука, якая вывучае павукоў, акаралогія — навука вывучае кляшчоў, і шэраг іншых, што вывучаюць невялікія таксоны павукападобных (скарпіёны, сенакосцы, псеўдаскарпіёны, фалангі іншыя).