Шматгадовыятравяністыя або паўкусцікавыя расліны вышынёй 5—30 см, двухдомныя, густа апушаныя. Прыкаранёвае лісце ў разетцы, сцябловае — чаргаванае. Кветкі белыя (двухполыя) або ружовыя (песцікавыя). Суквецце — кошык шырынёй 5—6 мм. Плод — сямянка з чубком.
Больш за 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў арктычных і высакагорных раёнах (акрамя Афрыкі). На тэрыторыі Беларусі трапляюцца агаткі двухдомныя (Antennaria dioica) (народныя назвы: сухотнік палявы, кацалапкі, сухапут, аўдулькі, коткі, пух). Растуць у хваёвых лясах, на сухіх лугах і схілах. Цвіценне адбываецца ў маі—жніўні.
Кошачья лапка // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 465. — 563 с. — 100 000 экз.(руск.)