Паўлава (Кіраўскі раён)
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Паўлава
| ||||||||||||||||||||
Паўлава (руск.: Па́влово) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кіраўскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Паўлаўскага гарадскога паселішча. Размешчаны ў заходняй частцы раёна на аўтадарозе 41К-121 (Санкт-Пецярбург — Кіраўск) у месцы прымыкання да яе аўтадарогі 41А-004 (Паўлава — Мга — Луга). За 10 км ад г. Кіраўск.
У пасёлку знаходзяцца: чыгуначная станцыя Паўлава-на-Няве (першапачаткова Сілікатная) і платформа Геройская на лініі Ладажскі вакзал — Горы. Адлегласць да станцыі Горы — 4 км. Пасёлак знаходзіцца пры ўпадзенні ракі Мга ў Няву. Прыстань на Няве.