Фрэя
Фрэя | |
---|---|
Пол | жанчына |
Бацька | Ньёрд[1] |
Браты і сёстры | Фрэйр[1][2] |
Муж | Óðr[d] |
Дзеці | Gersemi[d][1] і Hnoss[d][1] |
У іншых культурах | Ēostre[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрэя, Ванадзіс, Гефна, Хёрн, Мардэл, Сюр, Вальфрэя (стар.-сканд.: Freyja — дама; стар.-сканд.: Vanadís — дачка Ванаў; стар.-сканд.: Gefn, Hörn, Mardöll, Sýr, Valfreyja) — у германа-скандынаўскай міфалогіі багіня кахання і вайны, жыхарка Асгарда.
Характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Фрэя паходзіць з роду ванаў. Яна — дачка вана Ньёрда. Ньёрд — прыёмны сын Одзіна; ваны пакінулі Ньёрда ў Асгардзе закладнікам пасля таго, як ваны і асы заключылі паміж сабой мір.
У Асгардзе Фрэя першая пасля Фрыг. Роўных ёй па прыгажосці не было і няма ва ўсім свеце ні сярод багоў, ні сярод людзей, а яе сэрца такое мяккае і пяшчотнае, што спачувае пакутам кожнага. У Фрэі ёсць чароўнае сакалінае апярэнне, надзеўшы якое, можна лятаць у вобразе сокала, і залатыя каралі Брысінгамен, якія яна атрымала пасля ночы з чатырма гномамі. Калі Фрэя плача, з яе вачэй крапаюць залатыя слёзы. Акрамя таго, Фрэя — правадырка валькірый. Ездзіць Фрэя ў калясніцы, запрэжанай двума катамі; у якасці хатняй жывёлы ў яе — Хільдысвіні, «баявы кабан», які насамрэч з’яўляецца замаскіраваным яе палюбоўнікам Отарам. Жыве Фрэя ў цудоўным палацы Фольквангэ (Folkvang — «Поле людзей», «Народнае поле»), галоўная зала якога завецца Сесрумнір (Sessrumnir). Яна любіць музыку, вясну і кветкі і асабліва любіць эльфаў (фей)[3].
Апроч кахання, Фрэя «адказвае» за ўрадлівасць, ураджай і жніво. Жніво бывае розным, і ў Фрэі часам бываюць прыступы, з-за якіх ёй дазволена збіраць крывавае жніво. Такім чынам, Фрэя можа прынесці перамогу ў бітве. Яна таксама забірае сабе палову загінулых воінаў (другую палову забірае сабе Одзін). Гэта не азначае, што яна забірае сабе горшых воінаў, чым Одзін; яны дзеляць загінулых воінаў паміж сабой.
Фрэя выйшла замуж за чалавека па імі Од, які, паводле адных звестак, быў простым смяротным, а паводле іншых — увасабленнем бога Одзіна. Од вельмі даўно згінуў без вестак, і, паколькі ён быў смяротным, а значыць, напэўна ўжо памёр, Фрэя па ўсіх законах лічыцца ўдавой. Менавіта пасля згубы Ода Фрэя пачала плакаць слязьмі, якія ператвараюцца ў золата.
Фрэя навучыла асаў мастацтву чараўніцтва і вядзьмарства (сейд), якое было распаўсюджана сярод ванаў.
Уплыў на культуру
[правіць | правіць зыходнік]- У германскіх мовах па імі Фрэі (або Фрыг, або Фрэйра) названы дзень тыдня «пятніца» — ням.: Freitag, англ.: Friday і г. д.
- У 1830 годзе шведскі хімік Н. Г. Сефстрэм выявіў новы элемент у жалезнай рудзе з Таберга (Швецыя) і назваў яго ванадый у гонар Ванадзіс.
- У гонар Фрэі названы астэроід (76) Фрэя, адкрыты ў 1862 годзе.
- У гонар яе ж названы астэроід (240) Ванадзіда, адкрыты ў 1884 годзе.
- У гонар Фрэі названы матыль, перламутраўка-фрэя Boloria freija (Becklin im Thunberg, 1791)
- Freya — род аранеаморфных павукоў з падсямейства Aelurillinae у сямействе павукоў-скакуноў (Salticidae).
- У дацкім гімне ёсць радок: «Og det er Frejas sal», які перакладаецца як «гэта і ёсць прыстанак Фрэі».
Зноскі
- ↑ а б в г Фрейя // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1902. — Т. XXXVIа. — С. 726.
- ↑ Фрей, в мифологии // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1902. — Т. XXXVIа. — С. 712.
- ↑ Энцыклапедыя Mythica ™ (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2013. Праверана 3 студзеня 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрэя
- Фрейя, сестра Фрейра // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Энцыклапедыя Mythica ™ (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2013. Праверана 3 студзеня 2011.