Імперыя Маур’яў
Імперыя Мау́р’яў — старажытная індыйская дзяржава ў 317—180 гадах да н.э. са сталіцай у Паталіпутры.
Дзяржава Маур’яў стала гістарычна значнай неўзабаве па паходаў Аляксандра Македонскага як вынік барацьбы першага маўр’яўскага ўладара-заснавальніка Чандрагупты з царамі Нанда. Чандрагупта, вядомы грэчаскім аўтарам як Сандракот, спрабаваў прыцягнуць Аляксандра Македонскага на свой бок, але без поспеху, і пашыраў сваю дзяржаву без удзелу грэкаў.
Створаная Чандрагуптам імперыя Маур’яў была ў сталым кантакце з Селеўкідамі і грэка-бактрыйскім царствам.
Імперыя Маур’яў дасягнула найвышэйшага росквіту пры Ашоку, які падпарадкаваў велізарную тэрыторыю з насельніцтвам каля 40 000 000 чалавек (20 % ад агульна сусветнага) і распаўсюдзіў будызм.
Імперыя распалася праз 50 гадоў пасля смерці Ашокі ў выніку змовы Шунга, калі на частцы яе тэрыторыі пачала ўладарыць іншая дынастыя.
Уладары дзяржавы
[правіць | правіць зыходнік]- 317—298 да н.э. — Чандрагупта
- 298—272 да н.э. — Біндусара
- 272—232 да н.э. — Ашока (Ашокавардхана Піядасі)
- 232—225 да н.э. — Кунала Джармавівардхана (на захадзе)
- 232—225 да н.э. — Дашаратха Дэванампія (на ўсходзе)
- 225—215 да н.э. — Сампраці
- 212—202 да н.э. — Шалішука
- 202—195 да н.э. — Дэваварман
- 195—187 да н.э. — Шатадхану
- 187—180 да н.э. — Брыхадратха
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Индия в магадхско-маурийскую эпоху // История Индии (краткий очерк) / Антонова К. А., Бонгард-Левин Г. М., Котовский Г. Г. — М.: «Мысль», 1973. — 558 c., 18 л. илл.
- Лелюхин Д. Н. Структура державы Маурьев по сведениям эдиктов Ашоки // Вестник древней истории № 2, 1998.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Імперыя Маур’яў
- История Древнего Востока » Буддизм и держава Маурьев . Праверана 9 лістапада 2023.