Перайсці да зместу

Годфры Харалд Хардзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Годфры Харалд Хардзі
англ.: Godfrey Harold Hardy
Дата нараджэння 7 лютага 1877(1877-02-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 1947(1947-12-01)[1][3][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, навуковы работнік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d]
Альма-матар Кембрыджскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Огастэс Эдвард Хаф Лаў[d][7] і Эдмунд Тэйлар Уітэкер[d][7]
Вядомыя вучні Charles Fox[d] і Raymond Paley[d][8]
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1910)

медаль Коплі

Каралеўскі медаль[d] (1920)

медаль дэ Моргана[d] (1929)

Гібсаўская лекцыя[d] (1928)

Chauvenet Prize[d] (1932)

Медаль Сільвестра (1940)

Smith's Prize[d] (1901)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Го́дфры Ха́ралд Ха́рдзі (англ.: Godfrey Harold Hardy 7 лютага 1877, Кранлі, Вялікабрытанія1 снежня 1947, Кембрыдж, Вялікабрытанія) — англійскі матэматык, вядомы сваімі працамі ў тэорыі лікаў і матэматычным аналізе.

Біяграфія

Нарадзіўся ў невялікім мястэчку на поўдні Англіі ў сям'і настаўнікаў, абое бацькоў мелі схільнасць да матэматыкі, хоць і выкладалі іншыя прадметы. Матэматычныя здольнасці самога Хардзі пачалі праяўляцца яшчэ ва ўзросце двух гадоў.

У 1896 годзе ён паступіў у Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. Усяго пасля двух гадоў вучобы ён заняў чацвёртае месца на конкурсе выпускнікоў.

У 1900 годзе Хардзі становіцца супрацоўнікам факультэта, а з 1906 года становіцца лектарам з нагрузкай у 6 гадзін у тыдзень, што давала шмат вольнага часу для ўласных даследаванняў. У 1919 годзе ён заняў пасаду прафесара матэматыкі ў Оксфардскім універсітэце. У 1931 Хардзі вярнуўся ў Кембрыдж, дзе прабыў на пасадзе прафесара да 1942 года.

Адным з самых сваіх вялікіх адкрыццяў сам Хардзі называў адкрыццё індыйскага матэматыка Рамануджана, з якім пасля напісаў шмат работ.

Пачынаючы з 1911 года Хардзі вельмі плённа супрацоўнічае з Джонам Літлвудам. Большасць работ Хардзі напісана іменна ў сааўтарстве з Літлвудам. Хадзіў нават жарт, што ў Англіі жыве тры вялікія матэматыкі — Хардзі, Літлвуд і Хардзі-Літлвуд, прычым трэці з іх самы вялікі.

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1910).

Матэматычная работа

Хардзі аддаваў перавагу называць сваю працу чыстай матэматыкай, у адрозненне ад матэматыкі якая мела прыкладное, асаблівае ваеннае значэнне. У сваёй кнізе «Апалогія матэматыка» ён кажа:

Я ніколі не рабіў чаго-небудзь «карыснага». Ні адно маё адкрыццё не прынесла і не магло б прынесці, яўна ці не яўна, да дабра ці да зла, найменшай змены ў добраўпарадкаванні свету.

У тэорыі лікаў ён займаўся тэорыяй простых лікаў і тэорыяй дзэта-функцыі, а таксама праблемай Варынга. Разам з Літлвудам яны даказалі некалькі ўмоўных вынікаў, а таксама прапанавалі дзве важныя гіпотэзы аб размеркаванні простых лікаў. Сумесна з M.Райт знайшоў два рашэнні задачы аб чатырох кубах (формулы Хардзі і Райт). Хардзі і Рамануджан сумесна атрымалі асімптотыку колькасці разбіццяў .

У тэорыі функцый займаўся тэорыяй трыганаметрычных радоў і даследаваннем няроўнасцей. Рад работ прысвечан тэорыі інтэгральных пераўтварэнняў і тэорыі інтэгральных ураўненняў.

Хардзі таксама з'яўляецца адным з аўтараў закона Хардзі — Вайнберга ў папуляцыйнай генетыцы.

Гл. таксама

Творы

  • «Неравенства», М., 1948 (сумесна з Д. І. Літлвудам і Д. Полія)
  • Курс чистой математики, М., 1949
  • Расходящиеся ряды, М., 1951
  • Ряды Фурье, М., 1959 (сумесна з В. В. Рагазінскім)

Зноскі

  1. а б в Bell A. Godfrey Harold HardyEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  2. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  3. а б Харди Годфри Харолд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1978. — Т. 28 : Франкфурт—Чага. — С. 198. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  5. https://trinitycollegechapel.com/about/memorials/brasses/hardy/
  6. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  7. а б G. H. (Godfrey Harold) Hardy — 1997.
  8. https://www.ams.org/journals/bull/1933-39-07/S0002-9904-1933-05637-9/

Зноскі

Спасылкі

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме :en:G. H. Hardy