Іракл Александрыйскі
Іракл Александрыйскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
стар.-грэч.: Ἡρακλῆς | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Pope Demetrius of Alexandria[d] | ||||||
Пераемнік | Pope Dionysius of Alexandria[d] | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | святар | ||||||
Нараджэнне |
180[1] |
||||||
Смерць |
17 снежня 248 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Епіскап Іракл (Геракл; каля 231 — 248) — епіскап Александрыйскі (231—248), багаслоў.
Вучыўся ў Арыгена разам са сваім братам Плутархам. Вучыўся ў Амонія Сакі.
Быў абраны Арыгенам для дапамогі ў выкладанні ў Александрыйскай школе. Пасля выгнання з Александрыі ў 231 годзе епіскапам Дзімітрыем Александрыйскім Арыгена, Іракл стаў главой школы.
Пасля смерці Дзімітрыя Александрыйскага быў абраны епіскапам Александрыйскім.
Ён быў першым епіскапам Александрыйскім, якога пісьмовыя крыніцы называлі Папам (у Рымскай царкве гэты тэрмін не выкарыстоўвалі да VI стагоддзя). Першая вядомая згадка пра гэта ўтрымліваецца ў лісце, напісаным Дзіянісіем да Філімона: τοῦτον ἐγὼ τὸν κανόνα καὶ τὸν τύπον παρὰ τοῦ μακαρίου πάπα ἡμῶν Ἡρακλᾶ παρέλαβον (Гэта правіла і гэты ўзор я атрымаў ад блажэннага Папы нашага Іракла)[2][3].
Зноскі
- ↑ Èracla d'Alessàndria // Sapere.it Encyclopedia — De Agostini Editore, 2001.
- ↑ Get to Know Popes of East & West . Amazon. Праверана 7 лістапада 2010.
- ↑ History of the Coptic Church, Iris Habib Elmasry.
Спасылкі
- Heraclas у Каталіцкай энцыклапедыі