Трыкалёр
Выгляд
Трыкалёр (па-француску: tricolore - "тры колеры") — трохкаляровы сьцяг.
Трохкаляровыя сьцягі шырока распаўсюджаны, напрыклад, сьцяг Румыніі, сьцяг Мэксыкі, сьцяг Расеі, сьцяг Бэльгіі, сьцяг Нямеччыны.
Францускі трыкалёр паўстаў падчас Францускай рэвалюцыі. Парыжцы хадзілі па горадзе зь сіне-чырвонымі бантамі і кукардамі (геральдычныя колеры Парыжу), але новы мэр гораду ў знак пагадненьня з каралём вырашыў дадаць да рэвалюцыйных кветак — белы, колер манархічнай улады.
Адрозьніваюць вэртыкальныя (францускі, мэксіканскі, румынскі, бэльгійскі, італійскі) і гарызантальныя (нідэрляндзкі, нямецкі, расейскі) трыкалёры.