Рымскі ўнівэрсытэт Ля-Сапіенца
Рымскі ўнівэрсытэт ля Сапіенца | |
па-італьянску: Universita degli studi di Roma La Sapienza | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1303 |
---|---|
Колькасьць пэрсаналу | |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Зьвяз міжземнаморскіх унівэрсытэтаў[d], ORCID[d][3][4], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][5], Netval Research Universities Network[d][6], Pégasus[d] і ELIXIR Italy[d] |
Вэб-сайт | uniroma1.it/it/ (італ.) uniroma1.it/en/ (анг.) |
Рымскі ўнівэрсытэт ля Сапіенца (па-італьянску: Universita degli studi di Roma La Sapienza) — унівэрсытэт, заснаваны ў Рыме Папай Баніфацыем VIII у 1303 годзе. Гэта была другая навучальная ўстанова ў «вечным горадзе» і, у адрозьненьне ад тэалягічнай школы пры папскім дварэ (заснаванай у 1244 годзе), яно прызначалася для людзей сьвецкіх.
Пасьля разграбленьня Рыма імпэрцамі Леў X аб’яднаў абодва ўнівэрсытэта пад адным дахам у будынку пад назвай «мудрасьць» (La Sapienza). Гэта слова выкарыстоўваецца для абазначэньня Рымскага ўнівэрсытэта дагэтуль. Жамчужынай унівэрсытэцкага гарадка зьяўляецца барочная царква Сант-Іва аля Сапіенца з мудрагелістым сьпіралепадобным завяршэньнем у выглядзе штопара ці барановага — агульнапрызнаны шэдэўр Франчэска Бараміні.
У наш час лік студэнтаў Рымскага ўнівэрсытэта перавышае 147 тысяч. У розны час у Сапіенцы выкладалі і працавалі:
- хімік С. Каніцара,
- геомэтр Э. Бельтрамі,
- матэматык В. Вальтэра,
- фізік Э. Фермі,
- геомэтр Ф. Северы,
- фізік Э. Амальды,
- гісторык Р. Б’янкі-Банзінэлі,
- сацыёлаг Франка Фэрароты,
- пісьменнік Прэдраг Мацвеевіч,
- усходазнавец Ясіф Алаізій Асэмані.
Сярод выпускнікоў Унівэрсытэта — лекар і настаўнік Марыя Мантэсоры, пісьменьнік Габрыэле Данунцыа, кінарэжысэр Бернарда Берталючы, астраном Вінчэнца Чэрулі, сэміёлаг і пісьменнік Рэната Прада Арапэса
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://ustat.miur.it/dati/didattica/italia/atenei-statali/sapienza
- ^ Каталёг часопісаў у адкрытым доступе — 2003.
- ^ https://orcid.org/members/001G000001qj6ifIAA-universita-degli-studi-di-roma-sapienza
- ^ https://web.archive.org/web/20231020113811/https://orcid.org/members
- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ https://web.archive.org/web/20220805081904/https://netval.it/chi-siamo/soci-netval/