Ратуша
Ра́туша (ад нямецкага: Rathaus праз польскае: Ratusz, па-чэску: радніца) — прадстаўнічы будынак мескага самакіраваньня, сядзіба рады.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя ратушы ў Заходняй Эўропе зьявіліся ў XII ст. Пабудовы мелі элемэнты фартыфікацыйнага і грамадзянскага дойлідзтва. Узводзілі 2-павярховыя ратушы з бальконам ці эркэрам. Будаўніцтва ратушаў пашырана ў XIX і асабліва ў XX ст., калі ратуша арганічна ўваходзіць у гістарычныя цэнтры мескага асяродзьдзя.
Ратушы на Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На Беларусі ратушы пачалі будаваць з XIV ст. Узводзілі ў гарадах на рынкавых пляцох, часам аб’ядноўвалі з гандлёвымі, гасьцінымі радамі, арсэналамі, важніцамі. Будавалі з дрэва, цэглы, у тэхніцы «прускага муру». Будынкі ратушаў мелі звычайна простыя і манумэнтальныя формы. У XVII—XVIII стагодзьдзях пераважаў барочны тып: ратуша з шмат’яруснай вежай, завершанай разнастайнымі купалкамі ці шпілем, існавалі і бязьвежавыя. Манумэнтальнасьцю і цэльнасьцю вылучаліся ратушы стылю клясыцызму, у якіх кампазыцыйным акцэнтам фасадаў быў портык. Існавалі ратушы з рысамі несапраўднай готыкі. Галоўным памяшканьнем ратушы была парадная зала (на 2-м паверсе) для ўрачыстых актаў, пасяджэньняў магістрату, тэатральных паказаў і інш. Частка памяшканьняў ратушы (падмуркі, першыя паверхі) адводзілася пад крамы, склады і інш.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Астровенская ратуша
- Аўгустоўская ратуша
- Аршанская ратуша
- Беластоцкая ратуша
- Бельская ратуша
- Берасьцейская ратуша
- Ваўкавыская ратуша
- Віленская ратуша
- Віцебская ратуша
- Воўчынская ратуша
- Вялікабераставіцкая ратуша
- Вяліская ратуша
- Гарадзенская ратуша
- Гомельская ратуша
- Карэліцкая ратуша
- Кобрыньская ратуша
- Лідзкая ратуша
- Магілёўская ратуша
- Мазырская ратуша
- Менская ратуша
- Мерацкая ратуша
- Мірская ратуша
- Наваградзкая ратуша
- Нясьвіская ратуша
- Пінская ратуша
- Полацкая ратуша
- Ружанская ратуша
- Слонімская ратуша
- Слуцкая ратуша
- Смаленская ратуша
- Смалянская ратуша
- Стаўбцоўская ратуша
- Сувальская ратуша
- Супрасьлеўская ратуша
- Сямяціцкая ратуша
- Чачэрская ратуша
- Чавуская ратуша
- Шклоўская ратуша
- Эйшышкаўская ратуша
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Гомельская ратуша
-
Шклоўская ратуша
-
Менская ратуша
-
Гарадзенская ратуша
-
Вяліская ратуша
-
Смаленская ратуша
-
Віцебская ратуша
-
Лідзкая ратуша
-
Магілёўская ратуша
-
Наваградзкая ратуша
-
Нясьвіская ратуша
-
Слонімская ратуша
-
Чачэрская ратуша
-
Чавуская ратуша
-
Беластоцкая ратуша
-
Віленская ратуша
-
Слуцкая ратуша
-
Полацкая ратуша
-
Ружанская ратуша
-
Мерацкая ратуша
-
Бераставіцкая (Вялікабераставіцкая) ратуша
-
Мірская ратуша
-
Сувальская ратуша
-
Супрасьлеўская ратуша
-
Бельская ратуша
-
Аўгустоўская ратуша
-
Воўчынская ратуша